Парадак выдачы даведак органамі загс разгледжаны на пасяджэнні Метадычнай рады

20 красавіка 2023 г. адбылося пасяджэнне Метадычнага  савета  органаў запісу актаў грамадзянскага стану пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Метадычны савет).

У склад Метадычнага савета ўваходзяць кіраўнікі і спеціялісты  органаў загса рэспублікі, прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Падчас пасяджэння Метадычнага савета былі разгледжаны пытанні практычнага ўжывання органамі загса заканадаўства, якое рэгламентуе парадак выдачы даведак, якiя ўтрымлiваюць звесткi з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запiсе акта грамадзянскага стану,  аб адсутнасцi запiсу акта аб заключэннi шлюбу), і  паведамленняў    аб адсутнасцi запiсу акта грамадзянскага стану.          

Таксама абмеркаваны і іншыя пытанні, якiя ўзнікаюць у практычнай дзейнасці органаў загса пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Месцам правядзення пасяджэння Метадычнага савета стаў аддзел загса адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска з мэтай азнакамлення з арганізацыяй яго дзейнасці.
уверх