Ролю органаў загса ва ўмацаванні інстытута сям'і абмеркавалі на семінары ў Магілёве

18 мая 2023 г. на базе аддзела загса Магілёўскага гарвыканкама адбыўся абласны семінар-практыкум "Актуальныя пытанні рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, роля органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, ва ўмацаванні інстытута сям'і" для кіраўнікоў аддзелаў загса раённых і гарадскіх выканкамаў вобласці.

У семінары-практыкуме прынялі ўдзел начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Таццяна Сашчэка і кансультант упраўлення натарыята і загсаў Алена Семянюк.

У рамках мерапрыемства абмеркавалі асаблівасці перамены прозвішча, імя і імя па бацьку ў Беларусі.

Семінар праходзіў у дні рэспубліканскай акцыі "Мая сям'я - мая краіна", таму асаблівую ўвагу надалі ролі органаў загса ва ўмацаванні і захаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцей.

Галоўным спецыялістам аддзела загса Магілёўскага гарвыканкама Аленай Свірыд, была праведзена дзелавая гульня-сітуацыйны трэнінг "Неардынарныя моманты пры правядзенні рэгістрацыі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы". Удзельнікам былі прапанаваны нестандартныя сітуацыі, ўзнікаючыя ў час урачыстай цырымоніі, якія актыўна былі абмеркаваны і разгледжаны начальнікамі аддзелаў загса вобласці.

Заключным момантам мерапрыемства стала правядзенне ўрачыстай цырымоніі «Каханне даўжынёю ў жыццё - «залаты юбілей» сямейнага жыцця мужа і жонкі Рыер Сафіі Аляксандраўны і Якава Рыгоравіча. Юбілейнае мерапрыемства правяла Марына Лукашова, галоўны спецыяліст аддзела загса Магілёўскага гарвыканкама.

У адрас юбіляраў прагучалі словы прызнання, павагі, дабрабыту ад дзяцей, унукаў і прысутных з уручэннем памятных падарункаў і сувеніраў.

Эмацыйны складнік «залатога юбілею» мужа і жонкі Рыер сведчыць, што сям'я была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця кожнага чалавека і грамадства ў цэлым.

Як ніхто іншы службовыя асобы органаў загса датычныя да стварэння сям'і і падтрымання сямейных каштоўнасцяў і традыцый: рэгіструюць шлюбы, нараджэнні дзяцей, віншуюць сямейныя пары з юбілейнымі датамі шлюбнага жыцця. Органамі загса ўносіцца значны ўклад ва ўмацаванне інстытута сям'і, падтрымку і развіццё сямейных каштоўнасцей, сувязей розных пакаленняў, аўтарытэту бацькоўства, захаванне нацыянальнай культуры, якая з'яўляецца неад'емнай часткай дзяржаўнага суверэнітэту.

уверх