Рабочы візіт намесніка Міністра юстыцыі Мікалая Старавойтава ў Аршанскі раён

19 мая Аршанскі раён Віцебскай вобласці з працоўным візітам наведаў намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў.

Кіраўнік прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім абмяркоўваліся пытанні выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы перыяд 2023 года і ход рэалізацыі Праграмы развіцця Аршанскага раёна.

У рамках рабочай паездкі Мікалай Міхайлавіч правёў сустрэчу з калектывам натарыяльнай канторы Аршанскага раёна і г. Оршы. Размаўляючы з натарыусамі, звярнуў увагу на належную арганізацыю прыёму грамадзян і захаванне працоўнай дысцыпліны. Асобна абмеркаваў з калектывам маючыя адбыцца змены ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці".

Не засталася па-за ўвагай намесніка Міністра і мясцовая юрыдычная кансультацыя. Мікалай Старавойтаў нагадаў, што пытанне даступнасці юрыдычнай дапамогі па-ранейшаму павінна заставацца для адвакатуры прыярытэтным напрамкам, паколькі мае найбольшую значнасць для грамадзян
уверх