У Маладзечне ўрачыста адкрылі новы ЗАГС
Урачыстае адкрыццё новага будынка ЗАГСа ў цэнтры Маладзечна адбылося з удзелам Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі і старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына.
Будынак пабудаваны за 10 месяцаў па сучасных стандартах і з усімі неабходнымі сродкамі для камфортнай і якаснай працы.
Радасць падзеі з жыхарамі горада сёння раздзялілі і 11 пар маладых. Упершыню ў гісторыі горада тут была праведзена рэгістрацыя шлюбу 7 пар адначасова, што стала адметнасцю яркага свята. А ўсяго на гэты дзень было пададзена 38 заявак. Пры гэтым не толькі з Маладзечанскага і суседніх раёнаў, але і з іншых рэгіёнаў.
Маладажонаў сардэчна павіншаваў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, а ў час размовы з журналістамі падкрэсліў значнасць для горада гэтага аб'екта, які стаў яшчэ адным яго архітэктурным упрыгожаннем:
- Стары загс знаходзіўся ў прыстасаваным памяшканні, што не зусім адпавядае статуту горада. На справу нават не ў гэтым. Самае галоўнае - зручнасць для людзей. Бо гэта не толькі ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу, але і служба "адно акно", якая прадугледжвае афармленне вялікай колькасці адміністрацыйных працэдур. І людзі, якія па гэта сюды прыходзяць, павінны камфортна сябе адчуваць. Ну і вядома эстэтычны складнік для горада - побач штогод праходзіць рэспубліканскі фестываль. І назіральная пляцоўка ЗАГСа з цудоўным відам на культурную сталіцу Міншчыны стане яшчэ адной кропкай прыцягнення для жыхароў і гасцей горада.
Губернатар таксама падзяліўся тым, як нарадзілася ідэя будаўніцтва. Гэта здарылася паўтара гады таму падчас святкавання 80-годдзя Маладзечанскага раёна. На ўрачыстым сходзе ў Палацы культуры праходзіла выстава тартоў. І адзін з іх быў выкананы ў выглядзе ЗАГСа. І найлепшыя працаўнікі раёна яшчэ раз выказалі меркаванне, чаго іх гораду не хапае.
Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка высока ацаніў праведзеную працу, у тым ліку начынку і функцыянал службы "адно акно":
- Гэта практычная рэалізацыя даручэння Кіраўніка дзяржавы аб тым, як павінны працаваць службы са зваротамі грамадзян у нашых гарадах і вёсках. Тут створаны ўсе ўмовы для супрацоўнікаў службы "адно акно" і грамадзян, якія сюды звяртаюцца. Для горада - важная падзея. Адказваючы аператыўна і кампетэнтна на запыты грамадзян, мы яшчэ раз пацвярджаем, што наша дзяржава - для людзей і ў імя людзей.
Алескандр Турчын таксама даў высокую адзнаку працы будаўнікоў:
- Калі нашы будаўнікі захочуць, то ўмеюць хутка і якасна працаваць.
Каштарысная вартасць аб'екта склала 8 698,734 тысячы рублёў. ЗАГС уяўляе сабой прасторны, шматфункцыянальны 2-павярховы будынак складанай канфігурацыі. Мае падземны і тэхнічны паверхі, назіральную пляцоўку. Прапускная здольнасць - 263 наведвальніка ў змену. Склад памяшканняў вызначаны з улікам функцыянальнага дзялення будынка на зону аддзела ЗАГС і зону службы "адно акно" (маюць асобныя ўваходы).
На 1-м паверсе размешчаны служба «адно акно», пакой неўрачыстай рэгістрацыі шлюбаў, пакой жаніха і нявесты, кабінеты работнікаў ЗАГСа, калідор з зонай чакання, памяшканне для прыёму ежы персаналам, вестыбюль з параднай лесвіцай і пасажырскім ліфтам, санвузлы для персаналу і наведвальнікаў.
На 2-м паверсе размешчаны вялікая і малая залы грамадзянскіх абрадаў, банкетная зала з дапаможным памяшканнем, канферэнц-зала на 46 чалавек, гардэроб і санвузлы, фотазона (абсталявана дэкаратыўнымі кампазіцыямі, тэматычнымі малымі архітэктурнымі формамі).
На тэрыторыі аб'екта таксама ёсць аўтамабільная паркоўка на 50 машына-месцаў, велапаркоўка, разваротная пляцоўка для высадкі-пасаджання маладых.
Па матэрыялах Sb.by
