Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці

5 красавіка 2023 г. праведзена паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці.

Разгледжаны пытанні аб допуску да кваліфікацыйнага іспыту Джэгутанавай Святланы Аляксандраўны і Брыткінай Дар'і Віктараўны для вызначэння ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі да набыцця статусу натарыуса.

Па выніках кваліфікацыйнага экзамену прыняты рашэнні аб допуску Джэгутанавай С.А. і Брыткінай Д.У. да ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці і выдачы пасведчанняў на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці ў Мінскай гарадской і Віцебскай натарыяльных акругах адпаведна.

Таксама падлягалі разгляду пытанні аб пазачарговай атэстацыі натарыуса Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Ласкевіч Ірыны Васільеўны і натарыуса Гомельскай натарыяльнай акругі Варабей Марыны Васільеўны.

Па выніках разгляду натарыус Ласкевіч І.В. была атэставаная, натарыус Варабей М.В. - накіравана на паўторную атэстацыю.

уверх