28 чэрвеня "Прававы экспрэс" прыбыў на станцыю "Магілёў"

Маштабны праект «Прававы экспрэс сёння ў Магілёве. Адна з мэт праекта - бясплатнае юрыдычнае кансультаванне грамадзян па прававых пытаннях.

Жыхары Магілёва па заслугах ацанілі магчымасць бясплатнай прававой кансультацыі ад натарыусаў, спецыялістаў Міністэрства юстыцыі, судовых выканаўцаў.

Папулярнымі сталі пытанні, якія датычацца жыллёвых праваадносін, а таксама пытанні прымусовага выканання, у тым ліку выканання аліментных абавязацельстваў.

У рамках культурнай праграмы ўдзельнікі акцыі наведалі Гарадскую ратушу, музей г. Магілёва, краязнаўчы музей, а таксама ўсклалі кветкі да мемарыяла “Змагароў за Савецкую ўладу”.

Далей эстафету прававога кансультавання прыме г. Гродна.
уверх