Навучальны семінар па пытаннях ведамаснай нарматворчасці ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва
31 жніўня 2023 года начальнікам упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы і метадалогіі яе правядзення Міністэрства юстыцыі Ірынай Вінярскай і галоўным спецыялістам гэтага ўпраўлення Вікторыяй Паўлоўскай праведзены навучальны семінар для спецыялістаў цэнтральнага апарата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, а таксама падпарадкаваных яму арганізацый, якія прымаюць удзел у падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў, накіроўваюцца на абавязковую юрыдычную экспертызу.
Такое навучанне ў рамках аказання метадалагічнай дапамогі арганізуецца Міністэрствам юстыцыі на сістэмнай аснове.
На семінары былі даведзены агульныя аспекты ведамаснай нарматворчасці, разгледжаны сістэмныя праблемы, якія ўзнікаюць у ходзе правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, а таксама дадзены адпаведныя рэкамендацыі па іх устараненню.
