Практычныя пытанні працы ў адзінай сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў абмеркавалі ў Міністэрстве юстыцыі

28 жніўня 2023 г. у Міністэрстве юстыцыі абмеркавалі пытанні функцыянавання дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

У рабочай сустрэчы прынялі ўдзел першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава, намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава, іншыя зацікаўленыя прадстаўнікі названых ведамстваў, а таксама супрацоўнікі РУП "Цэнтр лічбавага развіцця", які з'яўляецца аператарам вышэйназванай інфармацыйнай сістэмы.

З 2 студзеня 2023 года падача ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў, атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх, а таксама апрацоўка іншай інфармацыі аб разглядзе зваротаў ажыццяўляецца з дапамогай адзінай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.

У ходзе праведзенай сустрэчы абмеркаваны пытанні функцыянавання і эксплуатацыі адзінай сістэмы, а таксама праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у практычнай дзейнасці карыстальнікаў сістэмы.

Улічваючы патрабаванне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. нумар 2 аб максімальным выкарыстанні дзяржаўнымі органамі электроннага дакументаабароту пры рэалізацыі дзяржаўных функцый, па выніках абмеркавання былі намечаны далейшыя крокі па дапрацоўцы і ўдасканаленню адзінай сістэмы.

уверх