Рабочая нарада па карэкціроўцы Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур"
26 ліпеня ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая нарада па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Міністэрства эканомікі, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных.
У рамках нарады разгледжаны прапановы экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія датычацца рэгулявання ў вышэйназваным законапраекце пытанняў прадастаўлення грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання персанальных даных пры звароце па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.
Фота прэс-службы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
