Навучальныя заняткі па пытаннях нарматворчай дзейнасці

24 жніўня 2023 г. пад кіраўніцтвам першай намесніка Міністра юстыцыі Наталлі Філіпавай для спецыялістаў Міністэрства юстыцыі праведзены навучальны занятак па асобных пытаннях нарматворчай дзейнасці.

У рамках выступлення Наталля Мікалаеўна агучыла асноўныя падыходы да правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, узгаднення праектаў нарматыўных прававых актаў і крытэрыі іх ацэнкі. Асабліва падкрэсліла неабходнасць павышэння якасці адпрацоўкі дакументаў, якія паступаюць у нарматворчыя падраздзяленні, а таксама патрабаванне больш глыбокай прапрацоўкі праектаў маладымі спецыялістамі.

Асобная ўвага была ўдзелена рэалізацыі заключных палажэнняў заканадаўчых актаў. Фарміраванне адпаведных планаў мерапрыемстваў павінна ажыццяўляцца на падставе ўважлівага аналізу прынятага заканадаўчага акта, а таксама іншых актаў заканадаўства, якія адносяцца да прадмета прававога рэгулявання.

У сваім выступленні Наталля Мікалаеўна закранула пытанні канструктыўнага ўзаемадзеяння па праектах як з органамі-распрацоўшчыкамі, так і ўнутры Міністэрства.

Выступаючы ў якасці судакладчыка, начальнік упраўлення прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці Рогава С.Ф. дэталёва спынілася на асноўных аспектах, якія патрабуюць вывучэння пры падрыхтоўцы планаў мерапрыемстваў па рэалізацыі заканадаўчых актаў. Акрамя гэтага, да ўсіх спецыялістаў даведзены алгарытм дзеянняў па падрыхтоўцы праектаў прававых актаў непасрэдна Міністэрствам юстыцыі і праходжанні ўсіх стадый нарматворчага працэсу.

У завяршэнне выступленняў адбыўся актыўны дыялог з карысцю для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.
уверх