На парадку дня актуальныя пытанні падрыхтоўкі НПА
Сёння па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі і пры падтрымцы кіраўніцтва Савета Міністраў у сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся семінар-нарада па пытаннях нарматворчай дзейнасці. Абмяркоўвалі папярэднія вынікі рэалізацыі канстытуцыйнай рэформы.
- Працэс рэалізацыі канстытуцыйнай рэформы ідзе строга ў адпаведнасці з планамі, якія кіраўніцтвам дзяржавы і Урадам былі ўстаноўлены. Гэта добрасумленная праца спецыялістаў-нарматворцаў, а таксама кантроль і аказанне дапамогі з боку Савета Рэспублікі, Адміністрацыі Прэзідэнта, - заўважыў Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка, адказваючы на пытанні журналістаў. - Безумоўна, Міністэрства юстыцыі праводзіць юрыдычную экспертызу, але і дыялогавыя пляцоўкі дапамагаюць нам ацаніць, як будзе працаваць той ці іншы нарматыўны прававы акт не праз тыдзень, не праз месяц, а ў доўгатэрміновай перспектыве. З аднаго боку - фундаментальнасць, з другога - станоўчая рэалізацыя "на зямлі".
Мерапрыемства накіравана на каардынацыю дзейнасці ўсіх рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду, у галіне заканатворчасці. У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі міністэрстваў і кіраўнікі юрыдычных падраздзяленняў ведамстваў. На парадку дня актуальныя пытанні падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў і арганізацыя гэтай дзейнасці ў сістэме Урада.
Адкрыў семінар Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У сваім прывітальным слове ён падкрэсліў, што "якаснае заканадаўства - аснова любых грамадскіх адносін". З рук Сяргея Хаменкі ўзнагароды атрымалі пераможцы конкурсу Міністэрства юстыцыі на лепшы нарматворчы орган.
Са зваротам да прысутных выступілі Канстанцін Бурак, Кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч.
- Нягледзячы на сённяшнюю дынаміку змяненняў, наша задача захаваць прававую стабільнасць, не дапусціць набракання і эрозіі заканадаўства, - сказаў Валерый Вацлававіч.
У сваім выступленні першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава звярнула ўвагу на праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства. Аб асаблівасцях ведамаснай нарматворчасці расказала Валянціна Якімовіч, начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі.
Вопытам ажыццяўлення нарматворчай дзейнасці падзяліліся Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства адукацыі.