Прымяненне асобных патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад "Аб нарматыўных прававых актах" абмеркавалі ў Міністэрстве юстыцыі

19 чэрвеня 2023 года намеснікам начальніка ўпраўлення кантролю і абавязковай юрыдычнай экспертызы галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Паўлавай Алінай Васільеўнай для супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі праведзена навучальнае мерапрыемства па пытаннях, якія датычацца прымянення асобных патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. "Аб нарматыўных прававых актах".

У рамках гэтага навучальнага мерапрыемства асвятляліся асаблівасці падрыхтоўкі заканадаўчых актаў і актаў Урада Рэспублікі Беларусь, а таксама ведамасных нарматыўных прававых актаў, у тым ліку з улікам змяненняў патрабаванняў да нарматворчай дзейнасці, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2023 г. № 261-З “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах".
уверх