Разгляд у Парламенце праекта Закона па пытаннях дзяржаўных узнагарод

1 лістапада 2023 года на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь". З дакладам па асноўных навацыях, прадугледжаных у законапраекце, выступіў намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Кот.
Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь" дапаўняецца палажэннямі, звязанымі з рэалізацыяй Усебеларускім народным сходам канстытуцыйных паўнамоцтваў па ўзнагароджанні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўзнагародамі, а таксама па прапанове іншых асоб для ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Акрамя таго, законапраектам удасканальваецца парадак узнагароджання ордэнам Маці, прадугледжваецца дапаўненне сістэмы дзяржаўных узнагарод ганаровым званнем "Заслужаны работнік сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь".
Па выніках разгляду праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь" прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні.
уверх