Навучальны семінар для работнікаў сістэмы Міністэрства транспарту і камунікацый
19 кастрычніка 2023 г. у Міністэрстве юстыцыі адбыўся навучальны семінар для работнікаў сістэмы Міністэрства транспарту і камунікацый, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў.
Мерапрыемства праводзілася ў рамках аказання метадалагічнай дапамогі з мэтай павышэння эфектыўнасці нарматворчай дзейнасці Міністэрства транспарту і камунікацый і падпарадкаваных яму арганізацый.
Падчас мерапрыемства прадстаўнікамі ўпраўлення кантролю і абавязковай юрыдычнай экспертызы галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі былі асветлены асобныя праблемныя аспекты, якія датычацца падрыхтоўкі Міністэрствам транспарту і камунікацый нарматыўных прававых актаў як ведамаснага ўзроўню, так і большай юрыдычнай сілы.
