Служба "адно акно" Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта
14 красавіка 2023 г. галоўны спецыяліст упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" Уладзіслава Сафонава азнаёмілася з дзейнасцю службы "адно акно" Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці ў рамках маніторынгу, які праводзіцца Міністэрствам юстыцыі, у тым ліку з прымяненнем фармату « тайнага наведвальніка».
Пры афармленні памяшкання службы "адно акно" прыменена ўтульная планіроўка і каляровая гама, месцы прыёму грамадзян падзелены пластыкавымі панэлямі, забяспечана даступнае асяроддзе, а для маленькіх наведвальнікаў абсталяваны дзіцячы куток. У цэлым створаны камфортныя ўмовы для звароту ў службу.
Пры размове са спецыялістамі службы прадстаўнік Міністэрства юстыцыі абмеркаваў пытанні, якія ўзнікаюць на практыцы, а таксама аспекты паляпшэння ўмоў арганізацыі дзейнасці службы.
Адмысловая ўвага была нададзена працы ў праграмным комплексе "Адно акно" версіі 3.0.