Інфармацыйнае мерапрыемства ў Аператыўнай мытні, прысвечанае Дню Канстытуцыі

15 сакавіка 2023 года ў Аператыўнай мытні адбылося інфармацыйнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі.

Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Аператыўнай мытні Фелікс Яшкоў адкрыў мерапрыемства прывітальнай прамовай, у якой павіншаваў прысутных з адным з самых важных для дзяржавы свят.

З дакладам для асабовага складу Аператыўнай і Мінскай цэнтральнай мытняў выступіў запрошаны госць - Павел Нянашаў, кансультант упраўлення прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Ён перадаў віншаванні са святам ад імя Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе выступлення былі падрабязна прааналізаваны перадумовы і этапы распрацоўкі новай рэдакцыі Асноўнага Закона, галоўныя змяненні ў канстытуцыйных палажэннях, адзначаны іх значнасць для сучаснасці і будучыні краіны. Таксама абазначаны ключавыя тэзісы і механізмы практычнай рэалізацыі Закона аб Усебеларускім народным сходзе.

Удзельнікі сустрэчы выказалі словы падзякі на адрас Паўла Нянашава, адзначыўшы канструктыўны характар мерапрыемства і яго бясспрэчную інфармацыйную і практычную карысць.

Кіраўніцтва Аператыўнай мытні таксама падкрэсліла важнасць такіх мерапрыемстваў па прававой асвеце працоўных калектываў.
уверх