Змяненні ў КПК абмеркавалі на пагаджальнай нарадзе ў Міністэрстве юстыцыі

11 кастрычніка 2023 года ў Міністэрстве юстыцыі прайшла пагаджальная нарада, на якой абмяркоўваліся заўвагі па праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", распрацаванаму Міністэрствам юстыцыі на падставе плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2023 год з улікам практыкі прымянення .

Удзел у нарадзе прынялі Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў.

Па выніках праведзенага абмеркавання ўдзельнікамі нарады выпрацаваны канцэптуальныя падыходы па дапрацоўцы гэтага законапраекта.

уверх