Навучальны занятак для супрацоўнікаў нарматворчых падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі

Сёння пад кіраўніцтвам першага намесніка Міністра юстыцыі Наталлі Філіпавай адбыўся чарговы навучальны занятак для кіраўнікоў і спецыялістаў нарматворчых падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі.

Па пытаннях прававога рэгулявання парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" выступіла начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянціна Якімовіч.

У ходзе заняткаў былі заслуханы выступленні спецыялістаў нарматворчых падраздзяленняў, якія датычыліся рэалізацыі асобных канстытуцыйных прадпісанняў (на прыкладзе Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь"), мытнага, бюджэтнага, грамадзянскага заканадаўства, заканадаўства ў сферы адукацыі. Адбылося абмеркаванне заканадаўчых актаў па пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве або набыцці жылых памяшканняў.

Па выніках абмеркавання выпрацаваны прапановы па ўдакладненні некаторых норм заканадаўства, якія будуць прапрацаваны ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі, якія праводзяць дзяржаўную палітыку ў адпаведнай сферы праваадносін.

уверх