У Брэсцкай вобласці праведзены семінар па актуальных пытаннях мясцовай нарматворчасці

9 чэрвеня 2023 г. на базе Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта праведзены семінар па актуальных пытаннях нарматворчай дзейнасці.

У мерапрыемстве з дапамогай відэаканферэнцсувязі прынялі ўдзел супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

У ходзе семінара падведзены вынікі правядзення галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню за 2022 год.

З прадстаўнікамі зацікаўленых службаў і падраздзяленняў абмеркаваны актуальныя пытанні стану мясцовай нарматворчасці, прапанаваны шляхі яго аптымізацыі.

уверх