Змяненні ў Закон "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" абмеркавалі на пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў

9 кастрычніка ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі адбылося чарговае абмеркаванне праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" у рамках падрыхтоўкі яго да другога чытання.

Ад Міністэрства юстыцыі ўдзел у нарадзе прынялі першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава і начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянціна Якімовіч.

Прадметам абмеркавання сталі прапановы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па праекце. У выніку выпрацавана кансалідаванае рашэнне ўсіх зацікаўленых па адпаведных палажэннях законапраекта.

 Фота з сайта https://house.gov.by

уверх