Рабочы візіт Наталлі Філіпавай у Вілейскі раён
28 красавіка 2023 г. першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава з працоўным візітам наведала Вілейскі раён Мінскай вобласці, дзе правяла выязны прыём грамадзян.
На пасяджэнні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта з яе ўдзелам разгледжана пытанне рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. нумар 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва". Падчас абмеркавання разгляданага пытання Наталля Філіпава выказала прапановы адносна кантролю выканання рашэнняў выканаўчага камітэта, якія датычацца разгляду зваротаў грамадзян.
У рамках візіту адбылася сустрэча з прадстаўнікамі структурных падраздзяленняў выканаўчага камітэта, а таксама органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі, дзе былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі задач, якія стаяць перад падраздзяленнямі, арганізацыі нарматворчай дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Першы намеснік Міністра юстыцыі сумесна з начальнікам галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянцінай Якімовіч наведалі службу "адно акно" Вілейскага раённага выканаўчага камітэта. У ходзе маніторынгу вывучаны арганізацыя дзейнасці службы і пытанне працы праграмнага комплексу "Адно акно" версіі 3.0. Звернута ўвага работнікаў на абавязковасць выканання патрабаванняў заканадаўства пры прыёме дакументаў і кансультаванні асоб, якія звярнуліся, выкарыстання ў рабоце новай версіі названага праграмнага комплексу.