Намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот наведаў з працоўным візітам г. Мар'іна Горка
28 ліпеня намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот прыняў удзел у пасяджэнні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта, на якім былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе 2023 года.
У райвыканкаме Алег Кот правёў прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі.
У ходзе рабочай паездкі наведаў шэраг падведамных арганізацый і службаў Пухавіцкага раёна: службу "адно акно", аддзел загс, аддзел прымусовага выканання і натарыяльную кантору.
У названых падраздзяленнях намеснік Міністра азнаёміўся з умовамі размяшчэння супрацоўнікаў, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем, пацікавіўся праблемнымі пытаннямі ў арганізацыі службовай дзейнасці.
