Маніторынг дзейнасці службы "адно акно" Гомельскага гарвыканкама
У ходзе маніторынгу начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянціна Якімовіч азнаёмілася з арганізацыяй дзейнасці службы, парадкам кантролю тэрмінаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур спецыялістамі службы, работай праграмнага комплексу "Адно акно".
Падчас візіту Валянціна Віктараўна праінфармавала прадстаўнікоў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і службы "адно акно" аб мерах, што прымаюцца Міністэрствам юстыцыі па рашэнні абазначаных на рэспубліканскім семінары праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць у рабоце службаў "адно акно".
