Пытанні цыфравізацыі адмінпрацэдур і ўважлівага стаўлення да грамадзян у службах "адно акно" разгледжаны на пасяджэнні Мінгарвыканкама

22 чэрвеня начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянціна Якімовіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытанні ўдасканалення дзейнасці службаў "адно акно".

На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі працы службаў "адно акно" сталіцы, праблемныя пытанні арганізацыі іх дзейнасці, у тым ліку выяўленыя падчас маніторынгаў Міністэрства юстыцыі і галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Асобна абмеркаваны пытанні захавання тэрмінаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

У сваім выступленні Валянціна Якімовіч адзначыла канструктыўнае ўзаемадзеянне Міністэрства юстыцыі і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў адпаведнай сферы, у тым ліку па пытаннях цыфравізацыі адміністрацыйных працэдур. Звярнула ўвагу на важнасць уважлівага і добразычлівага стаўлення да грамадзян пры іх наведванні службы "адно акно" і ўпаўнаважаных органаў. Асобна Валянціна Віктараўна спынілася на працы Міністэрства юстыцыі па рашэнні праблемы актуалізацыі інфармацыі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур на Інтэрнет-сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

уверх