Курсы павышэння кваліфікацыі для работнікаў службаў "адно акно"
Міністэрствам юстыцыі сумесна з Інстытутам дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь распрацавана адукацыйная праграма "Удасканаленне работы з насельніцтвам па ажыццяўленню адміністрацыйных працэдур у сучасных умовах".
Мэты гэтай праграмы закладзены ў самой яе назве. А пры фармаванні навучальных пытанняў улічваліся практычныя запатрабаванні радавых грамадзян і асаблівасці арганізацыі працы адмыслоўцаў службаў «адно акно».
Першымі адукацыйную праграму з 17 па 21 красавіка 2023 г. асвоілі прадстаўнікі Брэсцкага рэгіёна.
Па выніках курса слухачам выдадзены пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору. Змест праграмы і арганізацыя навучальнага працэсу выклікалі станоўчыя водгукі ў работнікаў службаў "адно акно". Многія падкрэслілі актуальнасць вывучаных тэм і неабходнасць рэгулярнага павышэння свайго адукацыйнага ўзроўню з дапамогай падобных курсаў.
