Маніторынг дзейнасці службаў «адно акно» Гомельскай вобласці
20-21 ліпеня галоўным спецыялістам упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" Міністэрства юстыцыі Юліяй Саланавіч у рамках агульнай каардынацыі дзейнасці службаў "адно акно" наведаны службы адміністрацый Цэнтральнага і Чыгуначнага раёнаў г. Гомеля, Гомельскага гарадскога, Жлобінскага і Буда.
Падчас маніторынгу прадстаўнік Міністэрства юстыцыі азнаёміўся з арганізацыяй дзейнасці гэтых службаў, надаўшы ўвагу пытанням выканання заканадаўства і выкарыстанню праграмнага комплексу "Адно акно" версіі 3.0.
Акрамя таго, была звернута ўвага на неабходнасць захавання дзелавога стылю адзення спецыялістаў і актуалізацыі інфармацыі на інфармацыйных стэндах.
