Цыкл маніторынгаў службаў "адно акно" Віцебскага рэгіёну
10-11 мая 2023 года галоўным спецыялістам упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" Міністэрства юстыцыі Юліяй Саланавіч наведаны службы адміністрацый раёнаў г. Віцебска, Віцебскага гарадскога, Віцебскага раённага выканаўчых камітэтаў. Сумесна з прадстаўніком галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта вывучаны гэты напрамак работы ў Бешанковіцкім і Сенненскім раённых выканаўчых камітэтах.
Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі азнаёміўся з арганізацыяй дзейнасці гэтых службаў. Адмысловая ўвага нададзена пытанням захавання заканадаўства і выкарыстанні праграмнага комплексу "Адно акно" версіі 3.0.
У ходзе маніторынгу зроблены акцэнт на недапушчальнасці перанакіравання грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі службаў, у органы, упаўнаважаныя на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.
Акрамя таго, дадзены рэкамендацыі па актуалізацыі інфармацыі на інфармацыйных стэндах, мерах, накіраваных на недапушчэнне чэргаў і стварэнне даступнага асяроддзя для інвалідаў, указана на неабходнасць захавання дзелавога стылю адзення спецыялістаў.
У якасці станоўчага прыкладу адзначана актыўнае выкарыстанне праграмнага комплексу "Адно акно" версіі 3.0 у службах "адно акно" Бешанковіцкага і Сенненскага раённых выканаўчых камітэтаў.
