Зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на суб'екты гаспадарання і грамадзян разгледжана на пасяджэнні рабочай групы
18 ліпеня ў рамках правядзення работы па зніжэнні адміністрацыйнай нагрузкі на суб'екты гаспадарання і грамадзян на пляцоўцы Міністэрства эканомікі адбылося пасяджэнне рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці пад старшынствам першага намесніка Міністра юстыцыі Наталлі Філіпавай.
Прадметам абмеркавання сталі прапановы ААТ "Агенцтва сэрвісызацыі і рэінжынірынгу" па аптымізацыі асобных адміністрацыйных працэдур, падрыхтаваныя па выніках рэінжынірынгу бізнес-працэсаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, дзелавых і жыццёвых сітуацый.
У разглядзе гэтых прапаноў прынялі ўдзел органы-рэгулятары: Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Па выніках пасяджэння рабочай групы выпрацаваны ўзгодненыя рашэнні аб выключэнні асобных адміністрацыйных працэдур, скарачэнні шэрагу дакументаў, што прадстаўляюцца грамадзянінам, і тэрмінаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, а таксама павелічэнні тэрмінаў дзеяння дакументаў, што выдаюцца па выніках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
