Работу са зваротамі грамадзян абмеркавалі сёння ў Мінскім аблвыканкаме
Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка 17 красавіка прыняў удзел у пасяджэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта пад старшынствам Аляксандра Турчына.
На парадак дня для разгляду было вынесена пытанне "Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".
- Лакмусавая паперка настрояў нашага грамадства - гэта звароты грамадзян, - лічыць міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. - Але калі чалавека з «аднаго акна» адпраўляюць у іншыя кабінеты, то ўвесь сэнс службы губляецца.
Міністр падкрэсліў, што нельга спыняцца на дасягнутым і работу з насельніцтвам неабходна выбудоўваць з улікам перспектывы. Так, Міністр прапанаваў разгледзець пытанне аб пашырэнні пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца праз службу "адно акно". Напрыклад, у сферы грамадзянства і міграцыі, а таксама асобных пытанняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Такі вопыт ужо ўкаранёны ў Расійскай Федэрацыі і Узбекістане.
У мінулым годзе служба «Адно акно» прыняла больш за 180 тысяч заяў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Аляксандр Бачыла расказаў, што дзейнасць службы "адно акно" пастаянна вывучаецца і аналізуецца, што дае магчымасць прымаць своечасовыя рашэнні па аптымізацыі працы з улікам характару зваротаў і загружанасці супрацоўнікаў.
- Неабходна ўзмацніць кантроль за працай са зваротамі грамадзян. Людзі прыходзяць з тымі праблемамі, якія мы абавязаны вырашаць. Хай мы не можам зрабіць гэта аднамомантна, але ў нашых сілах вырашыць праблему ў будучыні, - адзначыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. - Павінен таксама працаваць дэпутацкі корпус. Дэпутаты павінны ведаць мясцовыя праблемы. Акрамя нас, гэтыя пытанні ніхто вырашыць не зможа. Даручэнняў зверху чакаць не трэба.
Добра сябе зарэкамендавала такая форма працы з людзьмі, як прамыя тэлефонныя лініі, у тым ліку тэматычныя. Званкі па загадзя абазначаных тэмах дазволілі зрабіць зрэз праблем у розных галінах сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы і выпрацаваць шляхі іх вырашэння.
У завяршэнне пасяджэння Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка ўручыў пахвальныя водгукі па выніках штогадовага конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу. Пахвальных водгукаў Міністэрства юстыцыі ўдастоены:

- у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган" у катэгорыі "20 і больш нарматыўных прававых актаў у год" - Мінскі абласны Савет дэпутатаў і Мінскі абласны выканаўчы камітэт;
- у намінацыі "Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню" - Любанскі раённы Савет дэпутатаў і Любанскі раённы выканаўчы камітэт.