"Таемны наведвальнік" у службе "адно акно" Слуцкага раёна

15 сакавіка 2023 г. галоўны спецыяліст упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Юлія Салановіч правяла маніторынг дзейнасці службы "адно акно" Слуцкага раённага выканаўчага камітэта.

Падчас маніторынгу быў выкарыстаны фармат "таемны наведвальнік", які не выявіў сур'ёзных недахопаў і паказаў кампетэнтнасць супрацоўнікаў службы "адно акно".

У службе "адно акно" Слуцкага раённага выканаўчага камітэта выкананы патрабаванні, якія прад'яўляюцца заканадаўствам, у тым ліку забеспячэнне даступнага асяроддзя, канфідэнцыйнасці, захавання дзелавога стылю адзення.

Для скарачэння часу чакання ў чарзе арганізавана асобнае працоўнае месца, дзе можна атрымаць кансультатыўную дапамогу па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, а таксама атрымаць гатовае адміністрацыйнае рашэнне.

Была дадзена рэкамендацыя ў частцы арганізацыі дзіцячага кутка для камфортнага чакання грамадзян.

уверх