Службы "адно акно" Пінска і Лунінца ў поле зроку Міністэрства юстыцыі

11-12 кастрычніка галоўны спецыяліст упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Юлія Салановіч наведала службы "адно акно" Брэсцкага рэгіёну. У поле зроку Пінск і Лунінец.

Як было адзначана ў ходзе маніторынгу, штогод службамі выконваецца больш як 10 тыс. адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў. Часцей за ўсё ў службу "адно акно" жыхары названых раёнаў звяртаюцца па пытанні выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва і праектаванне жылых дамоў. Гэта адна з найбольш запатрабаваных сфер. Не абыходзіцца праца службы і без звароту шматдзетных сем'яў. Вялікая колькасць заяў паступае аб прызначэнні сямейнага капіталу, аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, аб будаўніцтве і т.д.

У службе "адно акно" ў наведвальнікаў ёсць магчымасць падачы заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры ў электроннай форме. Для гэтага ў месцах чакання прыёму арганізаваны працоўныя месцы з персанальным камп'ютарам, куды ўнесены ўзоры заяў па адміністрацыйных працэдурах.

У ходзе маніторынгу прадстаўніком Міністэрства юстыцыі ўдзелена ўвага пытанням выканання службай патрабаванняў заканадаўства і актуалізацыі інфармацыі па паслугах, якія прадастаўляюцца насельніцтву.

 

Фота Міністэрства юстыцыі і з сайта pinsknews.by

уверх