Адбылося чарговае паседжанне працоўнай групы па пытаннях аптымізацыі адміністрацыйных працэдур
9 чэрвеня ў Міністэрстве юстыцыі адбылося пасяджэнне рабочай групы па выпрацоўцы новых падыходаў да рэгулявання гаспадарчай дзейнасці ў складзе падгрупы, якая разглядае адміністрацыйныя працэдуры ў адносінах да грамадзян.
Прадметам абмеркавання сталі пытанні аптымізацыі асобных адміністрацыйных працэдур Міністэрства абароны і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Па выніках выпрацавана ўзгодненае рашэнне аб скарачэнні шэрага дакументаў, якія неабходна прадставіць грамадзяніну для іх ажыццяўлення.
Таксама былі абмеркаваны асобныя аспекты работы органаў-рэгулятараў па стварэнню ўмоў для забеспячэння магчымасці доступу да разгледжаных адміністрацыйных працэдур на адзіным партале электронных паслуг.
