Рабочы візіт у службу «адно акно» Талачынскага раённага выканаўчага камітэта

9 жніўня галоўны спецыяліст упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Юлія Салановіч з рабочым візітам наведала службу "адно акно" Талачынскага раённага выканаўчага камітэта.

У ходзе візіту былі вывучаны пытанні выканання заканадаўства, якое рэгламентуе парадак дзейнасці службы "адно акно".

Трэба канстатаваць, што ў службе створаны камфортныя ўмовы для наведвальнікаў. У якасці станоўчага вопыту варта адзначыць, што ажыццяўляны работнікамі службы «адно акно» працэс афармлення заяў для зручнасці наведвальнікаў адлюстроўваецца на дублюючым маніторы, павернутым у бок наведвальніка.

Акрамя таго, заслугоўвае ўвагі рэалізаваны ў дадзеным рэгіёне падыход інфармавання насельніцтва аб дзейнасці службы "адно акно". У прыватнасці, у горадзе ўсталяваны зручны для ўспрымання банэр з размешчанай інфармацыяй аб нумарах тэлефона і рэжыме працы службы "адно акно" Талачынскага раённага выканаўчага камітэта.

уверх