Часопіс «Юстыцыя Беларусі» № 12: «Парадак стварэння камерцыйнай арганізацыі індывідуальным прадпрымальнікам»
З 1 кастрычніка 2024 г. набыў моц Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. № 365-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці» (далей – Закон № 365-З).
Артыкулам 14 Закона № 365-З вызначана, што фізічная асоба, зарэгістраваная ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка (далей – ІП), мае права стварыць камерцыйную арганізацыю, якая засноўваецца адной асобай. Парадак стварэння такой камерцыйнай арганізацыі ўстаноўлены Палажэннем аб стварэнні індывідуальным прадпрымальнікам камерцыйнай арганізацыі, якая засноўваецца адной асобай, якое дадаецца да Закона № 365-З.
На вэб-партале egr.gov.by размешчаны пакрокавы алгарытм стварэння ІП камерцыйнай арганізацыі і прыкладныя формы рашэння ІП аб стварэнні камерцыйнай арганізацыі, апавяшчэння крэдытораў ІП, статута таварыства з абмежаванай адказнасцю. Таксама на гэтым партале змяшчаецца пералік камерцыйных арганізацый, створаных індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў адпаведнасці з Законам № 365-З.
У нумары 12 часопіса «Юстыцыя Беларусі» чытайце артыкул Гарнай В. Р., намесніка начальніка ўпраўлення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, «Парадак стварэння камерцыйнай арганізацыі індывідуальным прадпрымальнікам».
Электронную версію часопіса можна набыць на belkiosk.by і belpost.by.
