Перспектывы развіцця інфармацыйнай дзейнасці і IT-тэхналогій абмеркавалі ў Міністэрстве юстыцыі

Пытанні інфармацыйнай дзейнасці і развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у сферы юстыцыі разгледзелі на калегіі Міністэрства пад старшынствам кіраўніка ведамства Сяргея Хаменкі.

Па выніках разгляду першага пытання была зроблена выснова, што ў цэлым у сістэме Міністэрства юстыцыі забяспечана своечасовае напаўненне інфармацыйных рэсурсаў і сацыяльных сетак аператыўнай і дакладнай інфармацыяй, актуальнай для грамадзян і юрыдычных асоб.

Шэраг арганізацыйных і практычных мерапрыемстваў, праведзеных у мінулым годзе, дазволіў дабіцца пэўных поспехаў ва ўдасканаленні работы па ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі ў мэтах інфармацыйнага забеспячэння і суправаджэння дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі.

У мэтах папулярызацыі дзейнасці органаў юстыцыі Міністрам юстыцыі было прапанавана больш актыўна прасоўваць кантэнт, які выклікае цікавасць у карыстальнікаў - у першую чаргу публікацыі на прававую тэматыку, у тым ліку створаныя ў відэафармаце. Пры гэтым, падаючы інфармацыю ў СМІ, на сайт або ў сацыяльныя сеткі, неабходна выконваць баланс і арыентавацца на канчатковага спажыўца.

Сяргей Хаменка акцэнтаваў увагу на актывізацыі работы па стварэнню сацыяльнай рэкламы, накіраванай на фарміраванне станоўчага іміджу органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі.

Асаблівае месца ў інфармацыйнай дзейнасці ён адвёў рабоце па асвятленні мерапрыемстваў у рамках аб'яўленага Кіраўніком дзяржавы Года міру і стварэння. Сяргей Хаменка, звяртаючыся да кіраўнікоў, якія прысутнічаюць на калегіі, вызначыў асноўныя напрамкі гэтай работы: прасоўванне мірных ініцыятыў у грамадстве, забеспячэнне міжнацыянальнага і міжканфесіянальнага дыялога, дэманстрацыя пераваг беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі развіцця дзяржавы, прававая асвета насельніцтва праз прызму фарміравання паважлівага стаўлення да закона.

Інфармацыю аб ходзе рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі давёў дырэктар даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Астэрус" Аляксандр Сіман.

У ліку актуальных пытанняў дзейнасці прадпрыемства на бліжэйшую перспектыву была вызначана работа па цыфравізацыі архіваў органаў загса, а таксама арганізацыя бесперабойнага функцыянавання інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў дзейнасці Міністэрства юстыцыі.

Сяргей Хаменка адзначыў, што забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі з улікам сучасных выклікаў і пагроз - гэта адна з прыярытэтных задач кожнага кіраўніка арганізацыі або структурнага падраздзялення.

уверх