Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі з працоўным вiзiтам прыбылі ў Брэсцкі рэгіён

22 сакавіка 2023 г. намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста, на якім было разгледжана пытанне аб рабоце Ленінскага раённага камітэта ГА "БРСМ" па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Яшчэ адной немалаважнай тэмай для абмеркавання стала ўзаемадзеянне суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх і каардынацыі іх дзейнасці.

На базе Брэсцкага аблвыканкама прайшоў круглы стол па праблемных пытаннях ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання, арганізаваны галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Больш за 20 арганізацый прынялі ўдзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі. Асноўнымі спікерамі мерапрыемства выступілі Алег Кот і начальнік упраўлення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Іна Леўс.

У рамках візіту ў Брэсцкую вобласць намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот і дырэктар Дэпартамента па архівах справаводства Алег Воінаў наведалі Брэсцкі дзяржаўны абласны архіў. Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі пацікавіліся ходам аблічбоўкі архіўных дакументаў, а таксама зазірнулі ў архівасховішча. Дырэктар архіва Ганна Карапузава паказала гасцям некаторыя дакументы з фондаў перыяду нямецка-фашысцкай акупацыі.

Акрамя таго, былі наведаны Першая Брэсцкая натарыяльная кантора, а таксама аддзел загса Брэсцкага гарвыканкама. У ходзе наведвання гэтых устаноў былі вывучаны пытанні арганізацыі іх работы і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.



По материалам ГУЮ Брестского облисполкома


уверх