Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
28 кастрычнiка 2021 года Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Гродзенскай абласной i Мiнскай гарадской калегiй адвакатаў.
Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: адзнака ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.
У ходзе атэстацыі асобныя адвакаты паказалі недастатковы ўзровень ведаў заканадаўства, неабходных для ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, што сведчыць аб іх недастатковай кваліфікацыі.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:
аб адпаведнасці адвакатаў Бiрылавай С.Л., Вараб'я Д.Г., Ярашэвiча С.Г. патрабаванням заканадаўства;
аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Бiрылава А.Ю., Невядоўскага А.А. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамі павышэння кваліфікацыі;
аб немагчымасці выканання адвакатамі Варанковай I.У., Петрашэвiчам I.Я. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
