Справаздачна-выбарная канферэнцыя членаў Мiнскай гарадской калегіі адвакатаў адбылася 27 студзеня 2022 г.

Намеснік Міністра юстыцыі Старавойтаў М.М. прыняў удзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

Сваё выступленне Мікалай Міхайлавіч пачаў са звароту да адвакатаў прыняць удзел ў маючай адбыцца палiтычна-значнай падзеi – рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, тым самым унесці свой асабiсты ўклад у пабудову будучыні нашай краіны.

Выступаючы перад членамі калегіі, Старавойтаў М.М. адзначыў, што ў непрасты для краіны мінулы год адвакатура ў цэлым выконвала свае задачы на прафесійным узроўні. Аднак асобныя адвакаты, у тым ліку Мінскай гарадской калегіі, сваімі дзеяннямі дыскрэдытавалі адвакатуру, учынiўшы правіннасці, несумяшчальныя са сваім высокім званнем.

Намеснік Міністра нагадаў прысутным адвакатам аб няўхільным прытрымліванні Правіл прафесійнай этыкі, якія з'яўляюцца фундаментальным прынцыпам арганізацыі адвакацкай дзейнасці.

У гэтай сувязі была звернута ўвага на фарміраванне высокапрафесійнага адвакацкага корпуса і на неабходнасць эфектыўнай работы інстытута настаўніцтва над ізноў прынятымі адвакатамі.

У сваім выступленні Мікалай Міхайлавіч падкрэсліў, што паколькі забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу з'яўляецца адной з асноўных задач адвакатуры, прыярытэтным напрамкам павінна заставацца пытанне даступнасці такой дапамогі, каб кожны меў рэальную магчымасць яе атрымаць.

У ходзе канферэнцыі адвакатамі выбраны ўсё вылучаныя імі і ўзгодненыя Міністэрствам юстыцыі кандыдатуры ў кіруючы склад калегii.

Старшынёй Мінскай гарадской калегіі адвакатаў аднагалосна выбраны Швакаў Аляксей Іванавіч.

уверх