Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

26 студзеня 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена атэстацыя адвакатаў тэрытарыяльных калегій адвакатаў, разгледжана пытанне аб спыненні дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:

  • аб адпаведнасці адвакатаў Германовiча I.М., Завольскай I.А., Тараховiч Т.А., Чарапiцы В.В., Юрчанкi А.В. патрабаванням заканадаўства;

  • аб няпоўнай адпаведнасці адваката Жабко I.П. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатам павышэння кваліфікацыі;

  • аб немагчымасці выканання адвакатамi Гарусавым С.В. i Фiлановiчам А.Г. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

У сувязі з прынятым 23 снежня 2021 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннем аб немагчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі прынята рашэнне аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзіi у дачыненні Некрашэвiч Н.В.

уверх