Справаздачна-выбарны сход членаў Магiлёўскай абласной калегіі адвакатаў прайшло 24 студзеня 2022 года

Удзел у справаздачна-выбарным сходзе прыняў намеснік Міністра юстыцыі Старавойтаў Мікалай Міхайлавіч.

Выступаючы перад членамі калегіі, Мікалай Старавойтаў перш за ўсё падкрэсліў важнасць удзелу кожнага ў маючай адбыцца значнай для краіны палітычнай падзеі - рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенню змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Перайшоўшы да тэмы сходу, намеснік Міністра нагадаў прысутным аб ролі адваката ў грамадстве. Прыярытэтным напрамкам для адвакатуры павінна заставацца пытанне даступнасці юрыдычнай дапамогі для ўсіх, хто мае ў ёй патрэбу.

Асобна спыніўся на недахопах у рабоце калегіі. Звярнуў увагу на тое, што ў рэгіёне не да канца вырашаны кадравыя пытанні.

У сваім выступленні Мікалай Старавойтаў таксама падкрэсліў неабходнасць эфектыўнай работы інстытута настаўніцтва над маладымі адвакатамі.

У ходзе сходу быў абраны кіруючы склад Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. Яе новым старшынёй стаў Кавалёў Яўген Мікалаевіч.

уверх