Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
24 лютага 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена атэстацыя адвакатаў тэрытарыяльных калегій адвакатаў, разгледжаны пытаннi аб спыненні дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:
аб адпаведнасці адвакатаў Ваўчка Г.Ф., Коцаравай Д.А., Кунашка С.А., Курадавец Т.Г. патрабаванням заканадаўства;
аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Венскай Н.В., Нячай В.I. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатам павышэння кваліфікацыі;
аб немагчымасці выканання адвакатам Галаем Ю.А. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
У сувязі з прынятымi 26 студзеня 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннямi аб немагчымасці выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі прыняты рашэння аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзій у дачыненні Гарусава С.В. і Фiлановiча А.Г.
Кваліфікацыйнай камісіяй таксама разгледжаны матэрыялы аб спыненні дзеяння ліцэнзій у дачыненні Несцярэнкі А.А. і Скачыка I.С. у сувязі з прымяненнем да іх дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за ўчыненне правіннасцей, несумяшчальных са званнем адваката.
