Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

23 сакавiка 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена атэстацыя адвакатаў тэрытарыяльных калегій адвакатаў, разгледжаны пытаннi аб спыненні дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:

аб адпаведнасці адвакатаў Коннавай С.В., Цiшкоўскай I.А., Шапашнiкава У.У., Шупiцкай А.М. патрабаванням заканадаўства;

аб немагчымасці выканання адвакатам Алексеюк Н.А. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

У сувязі з прынятым 24 лютага 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннем аб немагчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі прынята рашэнне аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзіi у дачыненні Галая Ю.А.

Кваліфікацыйнай камісіяй таксама разгледжаны матэрыялы аб спыненні дзеяння ліцэнзій у дачыненні Матвеевай Е.Г. і Юргiлевiч Ю.П. у сувязі з прымяненнем да іх дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за сicтэматычнае (два i больш разоў на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў i ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасцi, устаноўленных заканадаўствам.

уверх