Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
21 красавіка 2022 года Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Мінскай гарадской (Буякевiча С.А., Карзан В.М., Кляўко В.В., Кастраміной В.С., Касцюка I.А.) і Мінскай абласной (Вароніна В.У., Емельяненкi А.А., Колесавай-Гудзiлiнай М.А.) калегій адвакатаў.
Таксама праведзена пазачарговая атэстацыя адвакатаў Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Кавалёвай I.В., Мяцелiца Н.Н., Савастьянчыка В.А., Шляхто А.У.
Падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі факты неналежнага выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў, выяўленыя Міністэрствам юстыцыі ў ходзе выбарачнай праверкі дзейнасці адвакатаў і юрыдычных кансультацый Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў.
Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.
У ходзе атэстацыі асобныя адвакаты паказалі нездавальняючы ўзровень ведаў дзеючага заканадаўства, які неабходны для ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, што сведчыць аб іх недастатковай кваліфікацыі.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:
аб адпаведнасці адвакатаў Буякевiча С.А., Вароніна В.У., Емельяненкi А.А., Карзан В.М., Кляўко В.В., Кастраміной В.С. патрабаванням заканадаўства;
аб няпоўнай адпаведнасці адваката Шляхто А.У. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатам павышэння кваліфікацыі;
аб немагчымасці выканання адвакатамі Кавалёвай I.В., Колесавай-Гудзiлiнай М.А., Касцюком I.А., Мяцелiца Н.Н., Савастьянчыкам В.А., Шляхто У.А. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэннi аб спыненні дзеяння ліцэнзій ў дачыненні:
Алексяюк Н.А. – у сувязі з прынятым 23 сакавіка 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннем аб немагчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі;
Шыян С.М. – у сувязі з прымяненнем да яе дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з Мінскай абласной калегіі адвакатаў за ўчыненне правіннасцей, несумяшчальных са званнем адваката.
