У Мінску адбыліся міжведамасныя кансультацыі па пытаннях інфарматызацыі дзейнасцi дзяржаўных органаў і даступнасці паслуг грамадзянам у Беларусі і Расіі

16 – 17 верасня 2021 г. у горадзе Мінску адбыліся міжведамасныя кансультацыі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі, Федэральнай падаткавай службы Расіі і іншых зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый.

У ходзе міжведамасных кансультацый абмяркоўваліся пытанні інфарматызацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, даступнасці паслуг грамадзянам, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг, прымянення электронных дакументаў у сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, сацыяльнай і іншых сферах.

Удзельнікі міжведамасных кансультацый падзяліліся вопытам стварэння ў Расіі Адзінага дзяржаўнага рэестра запісаў актаў грамадзянскага стану, а таксама стварэння і вядзення ў Беларусі дзяржаўнай цэнтралізаванай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Рэгістр насельніцтва».

         Намеснік кіраўніка Федэральнай падаткавай службы Расійскай Федэрацыі Віталь Калеснікаў адзначыў: «Мы вельмі ўдзячныя за тое, што беларускі бок адгукнуўся і ахвотна дзеліцца вопытам. Мы ў свой час стварылі Адзіны рэестр ЗАГС, над гэтым цяпер працуюць беларускія калегі. Адпаведна ў Беларусі ўжо з 2008 года быў створаны Рэгістр насельніцтва, які мы, у сваю чаргу, ствараем толькі цяпер. І вось гэта цікавасць ва ўзаемным абмене вопытам мы палічылі вельмі важным для нас, – наколькі апраўданыя тэхналагічныя і нарматыўныя рашэнні, якія мы ўжываем. Мы прыемна здзіўлены, што па многіх пазіцыях наш падыход супаў».

         Па выніках мерапрыемства начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Наталля Жукава падкрэсліла: «Вельмі прыемна, што наша сустрэча праходзіла ў вочным фармаце на беларускай зямлі. Упэўнена, што ў рамках яе праграмы, ўдзельнікі ў поўнай меры змаглі ацаніць магчымасці і дасягненні нашых краін у сферы стварэння інфармацыйных рэсурсаў і сістэм. Атрыманыя веды і вопыт стануць вяликай падмогай у рэалізацыі намечаных планаў».
уверх