Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

21 красавіка 2023 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Гомельскай (Важдаева І.С., Краснова С.А.), Гродзенскай (Перажок Э.А.), Мінскай (Валожынца В.Д.) абласных, Мінскай гарадской (Вараб'ёвай А.А., Пятровіча Д.Э., Слобінай І.Л.) калегій адвакатаў.

Таксама праведзена пазачарговая атэстацыя адваката Мінскай абласной калегіі адвакатаў Гусаравай Н.У.

Падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі факты неналежнага выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў, выяўленыя падчас разгляду скаргі грамадзяніна, а таксама падчас правядзення праверкі дзейнасці адваката па выкананні заканадаўства аб адвакатуры.

Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:

аб адпаведнасці адвакатаў Важдаева І.С., Валожынца В.Д., Вараб'ёвай А.А., Перажок Э.А. патрабаванням заканадаўства;

аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Гусаравай Н.В., Пятровіча Д.Э., Слобінай І.Л. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатам павышэння кваліфікацыі.

Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні:

Бародка А.С., Гурыновіча А.І., Сцяпанава І.Л. – у сувязі з прымяненнем да іх дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з абласных калегій адвакатаў (Мінскай і Віцебскай) за ўчыненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката (здзяйсненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру);

Аленскай І.В., Шарснёва Д.У. – у сувязі з немагчымасцю выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў у выніку недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем Кваліфікацыйнай камісіі.
уверх