Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб 'яўляе аб правядзенні штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовiча

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пачынае прымаць заяўкі на ўдзел ў конкурсе на прыз імя У.Д.Спасовіча.

Заяўку неабходна прадстаўляць па адрасе: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10, тэрмін прадстаўлення – да 1 сакавiка 2021 года.

Удзельнічаць у конкурсе могуць: юрысты, журналісты, медыятары, студэнты, якія асвойваюць адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі ў галіне права, як індывідуальна, так і ў складзе аўтарскага калектыву, сродкі масавай інфармацыі і іншыя арганізацыі, якія даводзяць інфармацыю прававога характару да ведама грамадзян.

Конкурс праводзіцца па 11 намінацыях: «суд», «пракуратура», «следства», «выканаўчае вядзенне», «адвакатура», «натарыят», «навука і права», «гаспадарка і права», «медыяцыя», «права і журналістыка», «студэнцкая навука».

Работы, якія прадстаўляюцца на конкурс, павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  • асвятляць найбольш актуальныя пытанні ў галіне права, прафесійную дзейнасць юрыстаў, іх станоўчы вопыт па абароне правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, нестандартныя рашэнні прававых сітуацый, гісторыю развіцця права Беларусі, іншыя аспекты ў сферы праватворчасці і правапрымянення;

  • адна і тая ж работа не можа быць прадстаўлена ў розных намінацыях;

  • матэрыялы, прадстаўленыя на замежных мовах, павінны быць пераведзены на рускую або беларускую мову, мець субтытры або сінхронны пераклад;

  • адпавядаць зместам намінацыі, прызначанай у заяўцы;

  • матэрыялы, якія прадстаўляюцца на конкурс, павінны быць абнародаваны шляхам апублікавання або асвятлення ў радыёэфіры або на тэлебачанні ці іншым спосабам на працягу 2020 года.

Прымаюцца работы ў выглядзе кніг, брашур, артыкулаў, тэлевізійных праграм, радыёпраграм, навінавых блокаў, рэкламных ролікаў.

Работы неабходна прадставіць на папяровым або электронным носьбітах.

Конкурс на прыз імя У.Д.Спасовіча праводзіцца з мэтай павышэння прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, прапаганды станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, а таксама папулярызацыі прафесіі юрыста.

Конкурсная камісія да 3 мая 2021 года вызначыць пераможцаў конкурсу ў кожнай намінацыі.

Iмёны пераможцаў і дата правядзення цырымоніі ўзнагароджання будуць размешчаны на афіцыйным Інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і ў іншых сродках масавай інфармацыі.

Лепшым у адпаведнай намінацыі будзе ўручаны прыз конкурсу –  статуэтка. Па рашэнні камісіі ўдзельнікі могуць быць таксама ўзнагароджаны дыпломамі.
уверх