Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

22 лютага 2023 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Мінскай гарадской і Гродзенскай абласной калегій адвакатаў.

Чарговая атэстацыя адвакатаў праводзіцца адзін раз у пяць гадоў.

Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:

аб адпаведнасці адвакатаў Аляксандравай М.А., Кадыка Г.Р., Машара Н.I., Сцяпанавай А.С., Халецкага А.А. патрабаванням заканадаўства;

аб няпоўнай адпаведнасці адваката Дзьячкова I. У. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатам павышэння кваліфікацыі;

аб немагчымасці выканання адвакатам Кавалевiч Т.У. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэння аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні Белай А.В., Волкавай Н.М., Дзямідчык А.В., Дзем'янчука С.П. у сувязі з немагчымасцю выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

уверх