Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
1 снежня Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Брэсцкай (Каласоўскай I. М., Раўнейка В. I.), Гродзенскай (Бірылава А.Ю., Дзятчыка Д.Ю.) абласных, Мінскай гарадской (Давыдчык М.А., Качанава Ю.А., Папкоўскага А.I.) калегій адвакатаў.
Таксама праведзена пазачарговая атэстацыя адвакатаў Мінскай гарадской (Мацкевіча В. І., Пыльчанкі У. А.), Мінскай абласной (Космача С.С., Мамонька Г.М., Ягадзінскага В.І.) калегій адвакатаў.
Падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі факты неналежнага выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў, выяўленыя адпаведнымі калегіямі адвакатаў у ходзе праверкі дзейнасці адвакатаў па выкананні заканадаўства аб адвакатуры.
Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:
аб адпаведнасці адвакатаў Дзятчыка Д.Ю., Каласоўскай I.М., Качанава Ю.А., Папкоўскага А.I., Раўнейка В.I.) патрабаванням заканадаўства;
аб няпоўнай адпаведнасці адваката Бірылава А.Ю. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатам павышэння кваліфікацыі;
аб немагчымасці выканання адвакатамі Давыдчык М.А., Космачам С.С., Мамонька Г.М., Мацкевічам В. І., Пыльчанкам У.А., Ягадзінскім В.І. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэннi аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзіi ў дачыненні:
Дзямбіцкага Я.І., Пячэрскага У.У. – у сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за ўчыненне правіннасцей, несумяшчальных са званнем адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру);
Асіеўскай Л.І. – у сувязі з прынятым 3 лістапада 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннем аб немагчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
