Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
4 кастрычніка 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Гомельскай абласной (Важдаева I.С., Міроненка Д.М.), Мінскай абласной (Кiшанёва С.I.) калегій адвакатаў.
Таксама праведзена пазачарговая атэстацыя адвакатаў Гомельскай абласной калегіі адвакатаў Грыбок А.М., Дзялескай Г.В., Краснова С.А., Тiшкоўскай .А. I.).
Падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі факты неналежнага выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў, выяўленыя Міністэрствам юстыцыі ў ходзе выбарачнай праверкі дзейнасці адвакатаў і юрыдычных кансультацый Гомельскай абласной калегіі адвакатаў.
Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.
У ходзе атэстацыі асобныя адвакаты паказалі нездавальняючы ўзровень ведаў дзеючага заканадаўства, які неабходны для ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, што сведчыць аб іх недастатковай кваліфікацыі.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:
аб адпаведнасці адвакатаў Дзялескай Г.В., Тiшкоўскай А. I.).патрабаванням заканадаўства;
аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Важдаева I.С., Краснова С.А. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамі павышэння кваліфікацыі;
аб немагчымасці выканання адвакатамі Грыбок А.М., Кiшанёвым С.I., Міроненка Д.М. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прынята рашэнне аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзіi ў дачыненні:
Болатава В.В., Болатавай В.У., Малахавай Н.М., Мядзведзевай Ю.А. – у сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за ўчыненне правіннасцей, несумяшчальных са званнем адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру);
Уласенкі Г.П., Кулажанкі П.М., Нячай В.I., Паўлюк Г.С., Саўчанка Т.Г. – у сувязі з прынятымі 6 верасня 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннямі аб немагчымасці выканання адвакатамi сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
