Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

4 жнiўня 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:

аб адпаведнасці адвакатаў Жабко I.П., Петухова I.А. патрабаванням заканадаўства;

аб няпоўнай адпаведнасці адваката Аляксандравай М.А. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатам павышэння кваліфікацыі.

Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэннi аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзій ў дачыненні:

Афонскага С.М. – у сувязі з прынятым 13 лiпеня 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннем аб немагчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі;

Атаманчук Л.Т., Брагiнца В.Ф., Залуцкай I.Я. – у сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў ў выглядзе выключэння з Мінскай абласной калегіі адвакатаў за ўчыненне правіннасцей, несумяшчальных са званнем адваката.
уверх